Новости
Забытая даўніна: майстры і рамёствы Свіслаччыны
18.03.2020

18 сакавіка ў Свіслацкай дзіцячай бібліятэцы адбылася прэзентацыя мастацка-краязнаўчага вернісажа “Забытая даўніна: майстры і рамёствы Свіслаччыны”.

Трэцякласнікі гімназіі №1 імя К.Каліноўскага апынуліся ў імправізаванай пакоі сядзібы канца XIX-пачатку XX стагоддзя, напоўненым карункамі, ручнікамі, вышыванкамі, саматканымі дзяружкамі, кошыкамі, збанкамі і лялькамі-абярэгамі.  

Рабяты даведаліся, што Свіслаччына з даўніх часоў славілася сваімі майстрамі, у свой час тут былі добра развіты самыя розныя промыслы: кераміка, дрэваапрацоўка, ткацтва, гарбарства, бондарства. Каб не толькі пачуць, але дэталёва разглядзець рамёствы і пазнаёміцца з майстрамі Свіслаччыны дзецям была прапанавана аднайменная мультымедыйная прэзентацыя.

А каб вернісаж па-сапраўднаму стаў запамінальным, быў запрошаны майстар поясапляцення Сыраежка Жанна Тадэвушаўна. Яна расказала дзецям, што пояс у традыцыйнай культуры беларусаў з’яўляўся значным, бачным і выключна шматфункцыянальным прадметам. Ён быў не толькі важным і зручным элементам адзення, але і моцным абярэгам. Напрыканцы, гімназісты прынялі ўдзел у майстар-классе ад Жанны Тадэвушаўны.

Дзеці пакідалі мерапрыемства перапоўненыя станоўчымі эмоцыямі і з захапленнем абмяркоўвалі ўбачанае, бо тое, што зроблена менавіта рукамі продкаў, рэчы, якія сагрэты іх цеплынёй, у якія ўкладзена душа майстра, з’яўляюцца вялікай каштоўнасцю.

  Версия для печати
08.04.2020
Память о войне нам книга сохранит
04.04.2020
31.03.2020
31.03.2020
К 75-летию Великой Победы
23.03.2020
Международный день Земли
20.03.2020
Читайте! Поэты пишут о войне!
17.03.2020
Я табе, Беларусь, песні шчыра пяю
16.03.2020
День Конституции Республики Беларусь
16.03.2020
День православной книги
  Другие новости
Страницы
Контакты

Тел. .: 8(01513) 71379
Адрес: 231960, Республика Беларусь
Гродненская обл., г.Свислочь
ул. Первомайская,4
E-mail: svbcbs@mail.ru