Новости
Да 75-годдзя з дня нараджэння В.Іпатавай і 110-годдзя з дня нараджэння Л.Геніюш
09.01.2020

9 студзеня  Свіслацкая раённая бібліятэка запрасіла вучняў гімназіі №1 імя К.Каліноўскага на паэтычную вечарыну “Адвечнасцю і глыбіннасцю дыхае кожны іх паэтычны радок”, прысвечаную 75-годдзю з дня нараджэння В.Іпатавай і 110-годдзю з дня нараджэння Л.Геніюш.

Прысутныя пазнаёміліся з біяграфіяй знакамітых паэтак, якія нарадзіліся на Гродзеншчыне і аддалі свой талент служэнню беларускай паэзіі, услаўленню сваёй Радзімы.

Створаная вельмі моцнымі жанчынамі, сапраўднымі патрыёткамі, паэзія цудоўна аб’ядноўвае вершы, прысвечаныя незалежнай Беларусі і асабіста перажытае, уласныя жаночыя адчуванні. Паэтычныя творы жанчын – гэта крыху іншы свет, дзе існуе галоўнае – пачуцці, бязмежная колькасць пачуццяў. А калі талент паэткі ідзе ад сэрца, ад жывой душы, атрымоўваюцца такія творы, ад якіх сціскаецца ў грудзях. Менавіта, такой паўстала перад юнымі чытачамі творчасць Вольгі Іпатавай і Ларысы Геніюш. Вучні гімназіі №1 зачыталі найбольш спадабаўшыяся іх вершы, пазнаёміліся з прапанаванымі кнігамі.

 

  Версия для печати
17.01.2020
Свислочскому району - 80 лет
17.01.2020
Свислочскому району - 80 лет
16.01.2020
Год малой радзімы
15.01.2020
11 января – Всемирный день заповедников и национальных парков
13.01.2020
Рождественские встречи в библиотеке
10.01.2020
Новогодние и Рождественские праздники в библиотеке
09.01.2020
Рождественские мероприятия в библиотеках
08.01.2020
Свислочскому району - 80 лет
30.12.2019
Чудеса под Новый год
  Другие новости
Страницы
Контакты

Тел. .: 8(01513) 71379
Адрес: 231960, Республика Беларусь
Гродненская обл., г.Свислочь
ул. Первомайская,4
E-mail: svbcbs@mail.ru